“Tu, tu-tu-tu, Tyt”: як жыць, калі сэрца на радзіме, але сам у эміграцыі — эфір

Піт Паўлаў

Піт Паўлаў / Еўрарадыё

Франтмэн гурта NRM.by Піт Паўлаў прэзентаваў новую песню і кліп на яе. Па словах Піта, гэта песня пра нас — тых, хто быў вымушаны пакінуць Радзіму, хто пракладае новыя маршруты, але сэрцам застаецца там, на Радзіме і там, дзе ідзе вайна. Дый сам Піт тыя новыя маршруты пракладае вельмі актыўна. 

Чым адметная новая песня і ці не ператвараецца творчасць большасці беларускіх музыкаў у выключна ў асэнсаванне эмігранцкай праблематыкі? Ці атрымліваецца ў Піта і NRM.by знайсці сваё месца ў новых умовах жыцця за мяжой? Ці ўдаецца выйсці за межы дыяспары і як складаюцца гастрольныя маршруты ў Піта? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае музыка, франтмэн гурта NRM.by Піт Паўлаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.