Тролінг Папы і малітва за палітвязняў: як Ватыкан рэагуе на рэпрэсіі — эфір

Наталля Васілевіч
Прадстаўнік Лукашэнкі падчас наведвання Ватыкана і сустрэчы з новаабраным Папам рымскім Львом ХІV, падараваў яму ікону Жыровіцкай маці Божай, якую вырабілі ў Свята-Елісавецінскім манастыры. У тым самым, які актыўна падтрымлівае расійскую акупацыю Украіны і развязаную Расіяй вайну. У той жа час Дзяржсакратар Ватыкана, палчас пасвячэння Апостальскага нунцыя ў Беларусі Іньяцыа Чэфаліа даволі крытычна ваыказаўся наконт агульнай сітуацыі ў Беларусі.
Што азначае падарунак ад прадстаўніка Лукашэнкі і ці варта шукаць у ім падвойныя сэнсы? Ці магчыма праз Ватыкан дамагчыся вызвалення палітвязняў і як гэта лепш зрабіць? Чаму святары працягваюць браць удзел у ваенна-ідэлагічных мерапрыемствах рэжыма?
Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч. Праграма выходзіць два разы на месяц.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.