Трое байцоў палка Каліноўскага атрымалі раненні
Беларускія байцы на фронце ва Украіне / t.me/belwarriors/
Трое байцоў палка Каліноўскага атрымалі раненні на мінулым тыдні. Пра гэта ў панядзелак паведамляе прэс-служба падраздзялення. Адзін з параненых — баец батальёна "Волат". Ён выконваў баявую задачу ў Бахмуце, дзе працягваюцца цяжкія баі.
Падчас выканання адной з задач на поўдні Украіны параненыя двое сапёраў. Адзначаецца, што "яны займаліся размінаваннем дэакупаваных тэрыторый". На дадзены момант іх жыццю нічога не пагражае.