“Трампіст” Лукашэнка: чаму Зяленскі не верыць “сталаму чалавеку” з Мінска — эфір

Аляксандр Фрыдман

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

Падчас Варшаўскага форума па бяспецы прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў прапанову Лукашэнкі выступіць пасярэднікам паміж ім іПуціным і патлумачыць, чаму Кіеў не мусіць адмаўляцца ад “харошай прапановы” Крамля наконт умоваў дасягнення міра паміж Расіяй і Украінай. Адказ чаканы: чалавек сталага ўзросту, які жыве ў пабудаваным для самога сябе свеце, нешта час ад часу кажа, на што нават увагі звяртаць не варта. Іншая справа, што, магчыма, словы Лукашэнкі (Пуціна?) адрасаваліся зусім не Зяленскаму, а Трампу, і менавіта таму Лукашэнка казаў пра іх з Трампам падабенства і пра тое, што ён — “трампіст”… 

Што насамрэч меў на ўвазе Лукашэнка, гаворачы пра мірныя прапановы Пуціна, і каму найперш яго словы прызначаліся? Ці будзе для Трампа кампліментам заява Лукашэнкі пра іх з Трампам падабенства і як паставіцца Пуцін на пераабуванне Лукашэнкі ў “трампіста”? Ці чакаць паставак “Тамагаўкаў” Украіне і чаму ў расійскіх і лукашэнкаўскіх прапагандыстаў не атрымалася расхістаць сітуацыю ў Малдове? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 15:00. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.