Тэрарысту "Матароле" на вяселле падаруюць кватэру "Прыватбанка" (фота)

Яны займаюць будынкі, канфіскуюць аўтамабілі. Як піша ў сацыяльных сетках адзін з лідараў данецкіх тэрарыстаў Павел Губараў, "палявы камандзір" па мянушцы "Матарола" мае намер узяць шлюб з Аленай з Сямёнаўкі. "Гэта будзе першы афіцыйны шлюб у Наваросіі", — піша Губараў ды дадае, што Матароле падаруюць на вяселле кватэру "з фондаў Прыватбанка".

Нагадаем, "Матарола" адступаў ад Славянска і Краматорска разам з атрадам Ігара Гіркіна (Стралкова). Былі звесткі, што ён быў паранены.

Сёння ў Данецку мусіць прайсці нарада "палявых камандзіраў", якую арганізуе Гіркін. А Губараў абяцае ўвечары зрабіць нейкую важную заяву.

На здымку: "Матарола" і Губараў.