Тэатр абсурду: ці стане 7-ы акт апошнім для Лукашэнкі — эфір

Мікалай Халезін
Змена рыторыкі і словы пра “маладое пакаленне, якое хутка прыйдзе наўзамен” не перашкодзілі Лукашэнку (праз сілу, вядома) замовіць сабе ў ЦВК ужо сёмую порцыю ўлады, якой ён даўно ўжо “наеўся”. Вось толькі дэкарацыю гэтага сёмага акта тэатра абсурда, які дэманструе Лукашэнка, адбываецца ў “дэкарацыях” рэпрэсій, саўдзелу ў акупацыйнай вайне Расіі супраць Украіны, русіфікацыі і санкцый.
Ці апраўданыя спадзевы, што заканчэнне электаральнай кампаніі 2025 года стане пачаткам адлігі ў Беларусі і што лічыць у нашай сітуацыі адлігай? Чым адметная сёлетняя кампанія і навошта Лукашэнку гуляцца ў гэтую сімуляцыю “народнай любові”? Ці апраўдала сябе тактыка санкцыйнага ціску і ці не час мяняць стратэгію дэмсілам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кавалер Ордэна Брытанскай імперыі, арт-дырэктар Беларускага свабоднага тэатра, праграмны дырэктар Creative Politics Hub, сябра Каардынацыйнай рады ад спісу “Еўрапейскі выбар” Мікалай Халезін у 14:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.