Таямніцы “Прэзідэнцкага спартклуба”: новае расследванне BELPOL — эфір

Уладзімір Жыгар / Еўрарадыё / Еўрарадыё
Сама наяўнасць карупцыйных схем у Беларусі і датычнасць да іх галоўнага (цягам ужо больш за 30 гадоў!) змагара з карупцыяй у краіне, ні шоку, ні нават здзіўлення даўно не выклікаюць. Пра тое, што ўвесць лукашэнкаўскі рэжым трымаецца на “схематозе” і Лукашэнка такую мадэль ухваляе і ўзначальвае, кажуць цягам не аднаго дзесятка гадоў. Але адна справа казаць, а іншая — усё пералічанае сістэматычна і з фактамі даказаць. І вось чарговае расследванне з удзелам “Прэзідэнцкага спортклуба”…
Чаму ўвагу расследвальнікаў прыцягнуў “Прэзідэнцкі спортклуб” і што з ім не так? Якія факты сведчаць на карысць сцвярджэння, што гэтая структура абвароўвае беларусаў? Пра якія сумы ідзе гаворка і як гэта ўсё адаб’ецца на спартовым іміджы Беларусі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з прадстаўніком ініцыятывы BELPOL Уладзімірам Жыгарам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.