“Сёння ў Беларусі сістэмы правасуддзя ў прынцыпе не існуе” — Анджэй Дуда
Святлана Ціханоўская і Анджэй Дуда / Еўрарадыё
9 студзеня прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда правёў сустрэчу з прадстаўнікамі беларускіх дэмакратычных сілаў.
Падчас сустрэчы ён згадаў беларускіх палітвязняў:
"Сёння ў Беларусі сістэмы правасуддзя ў прынцыпе не існуе — гэта толькі ўзброеная, жалезная рука Лукашэнкі. Мы з вялікай асцярожнасцю шукаем навіны пра Анджэя Пачобута і прыслухоўваемся да навін пра тое, што ў калоніі адпраўляюць яшчэ больш людзей".
Таксама Дуда паабяцаў, што заўжды будзе падтрымліваць тых, хто змагаецца за вольную Беларусь.