Сёння павінен выйсці на волю маладафрантовец Іван Шыла
Сябры Маладога Фронту збіраюцца сустракаць паплечніка ў 14 00 каля мінскай турмы на Акрэсціна.
Нагадаем, Суд Маскоўскага раёна Мінска пакараў чальцоў зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі "Малады фронт" Рыгора Астапеню і Івана Шылу адміністрацыйным арыштам. Шыла атрымаў — 13 сутак, Астапеня — 10 за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.
Шыла і Астапеня былі затраманыя каля будынка суда падчас акцыі салідарнасці са Змітром Дашкевічам і Эдуардам Лобавым.
Актывісты МФ разгарнулі расцяжку "Рукі прэч ад Маладога Фронту", пасля чаго з дзясятак супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным і спецназаўцаў скруцілі іх і зацягнулі ў мікрааўтобус і адвезлі ў РУУС Маскоўскага раёна Мінска.