Сёння маладафронтаўца Эдуарда Лобава адпраўляюць у калонію

Маці вязня Марына Лобава 5 красавіка мела спатканне з сынам на Валадарцы. Са словаў жанчыны, хлопец ужо пагаліў галаву, бо ў двух яго сукамернікаў знайшліся вошы. У вязня баявы настрой. Ён папрасіў перадаць Мікіце Ліхавіду, каб той ні ў якім разе не галадаваў, бо “рэжыму ўсё адно”, а сілы на змаганне спатрэбяцца, перадае Радыё Свабода.

Нагадаем, што 24 сакавіка суд прызнаў Эдуарда Лобава вінаватым у злосным хуліганстве. Паводле вердыкту суда, ён разам з лідэрам “Маладога Фронту” Зміцерам Дашкевіча напаў на вуліцы на мінакоў і збіў іх.