Сёння адзначаецца Дзень беларускай салідарнасці

Дзень беларускай салідарнасці адзначаецца 16 чэрвеня ў нашай краіне незалежным грамадствам. У Беларусі і ў замежжы прайдуць акцыі з заклікам да ўладаў вызваліць палітзняволеных і спыніць рэпрэсіі супраць апазіцыі.  Як паведамляе "Хартыя-97", найбольш маштабныя акцыі чакаюцца каля амбасадаў Беларусі ў Гаазе і Вашынгтоне.

Нагадаем, на сённяшні дзень у турмах нашай краіны знаходзяцца экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін, маладзёжны актывіст Андрэй Кім і лідэр прадпрымальнікаў Сяргей Парсюкевіч.