Сяргей Вазняк: Ніякіх масавых беспарадкаў не было

"Пытанне да следства, а не да мяне. Аб'ектыўны аргумент можна прывесці ў дачыненні Някляева — ён быў збіты за гадзіну да пачатку мітынгу і на Плошчы не быў. Верагодна, гэта адбілася і на нашай "някляеўскай групе" агулам. Што тычыцца Насты Палажанкі ды Віталя Рымашэўскага, тут мне цяжка меркаваць. Вядома, мела значэнне міжнародная рэакцыя на гэтую крымінальную справу", — распавёў Вазняк.

Яго прагнозы па судовых перспектывах для асноўных, як цяпер лічыцца, фігурантаў справы аб "масавых беспарадках" — Мікалая Статкевіча і Андрэя Саннікава — астрожныя.

"Я быў на плошчы і абсалютна перакананы, што ніякіх "масавых беспарадкаў" там не было", — падкрэсліў Вазняк.