Сямейную пару затрымалі за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе
За ўдзел у пратэстах у 2020 годзе сілавікі затрымалі сямейную пару — Дзяніса і Святлану Шарамецьевых. Звесткі пра гэта з'явіліся ў праўладных тэлеграм-каналах.
Як паведамляюць праваабаронцы, ім абодвум інкрымінуюць артыкул 342 КК (арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).