Суд па справе лётчыцы Надзеі Саўчанкі адбудзецца 25 ліпеня
Варонежскі абласны суд разгледзіць, ці можна ўкраінцы змяніць меру стрымання.
Як паведамляе УНІАН, 17 ліпеня Саўчанка заявіла пра жаданне асабіста ўдзельнічаць у пасяджэнні Варонежскага аблсуда. Таксама ўкраінская лётчыца звярнулася да Следчага камітэта Расіі з просьбай пачаць крымінальную справу па факце яе выкрадання.
Нагадаем, што ваенную лётчыцу Надзею Саўчанку баевікі захапілі ў палон у сярэдзіне чэрвеня. Пазней яна апынулася ў турме ў расійскім Варонежы. Там яе абвінавацілі ў датычнасці да гібелі пад Луганскам расійскіх тэлежурналістаў, якія, нелегальна прыбыўшы на тэрыторыю Украіны, у складзе групы баевікоў асвятлялі іх напады на ўкраінскіх вайскоўцаў.
Украінскія ўлады заяўляюць, што Саўчанку выкралі тэрарысты на Данбасе і затым перадалі расійскім уладам. Ва Украіне пачалі крымінальную справу аб выкраданні лётчыцы.
Фота Саўчанкі — tsn.ua