Стаў вядомы лагатып і дэвіз "Еўрабачання-2018"

Стаў вядомы лагатып і дэвіз "Еўрабачання-2018"

На афіцыйным сайце "Еўрабачання" абнародаваныя лагатып і дэвіз конкурсу, які пройдзе ў 2018 годзе ў Партугаліі. Удзельнікамі 63-га конкурсу будуць прадстаўнікі 42 краінаў. 

Лагатыпам конкурсу налета будзе марская ракаўка. Дэвіз "Усе на борт!" мае чарговы раз нагадаць пра спецыфіку геаграфічнага становішча Партугаліі, якая звязвае Атлантычны акіян з Еўропай.

У 2018 годзе еўрапейскі песенны конкурс пройдзе ў партугальскай сталіцы — Лісабоне. Першы і другі паўфіналы адбудуцца 8 і 10 траўня, фінал — 12 траўня 2018 года.