Сустрэчы, скандалы, стратэгіі: чым адметны візіт Ціханоўскай у ЗША — эфір

Франак Вячорка

Франак Вячорка / Еўрарадыё

Прадстаўнікі дэмсіл не спыняюцца ў сваіх спробах наладзіць кантакты з адміністрацыяй Дональда Трампа і атрымаць з іх боку падтрымку ў пытанні дэмакратызацыі Беларусі. Сустрэчы з палітыкамі і чыноўнікамі, выступы на канферэнцыях, форумах ды іншых Генасамблеях, інтэрв’ю — усё скіраванае на тое, каб трымаць “беларускую павестку ў фокусе”. Вось толькі як вынікае са слоў спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Кіта Келага, пытанні дэмакратызацыі, спынення рэпрэсій ды іншыя “ўнутраныя пытанні” Беларусі кіраўніцтва ЗША не цікавіць ад слова зусім. Ці амаль зусім. Бо калі ў выніку перамоў па іншых пытаннях будзе вызваленая пэўная колькасць палітвязняў — добра. 

Чым адметны удзел прадстаўнікоў Офіса на чале з Ціханоўскай у Генасамблеіі ААН і ў Варшаўскай канферэнцыі па бяспецы? Як змянілася стратэгія дэмсіл з улікам кантактаў паміж Трампам і Лукашэнкам і якія карэктывы ў гэтую новую стратэгію ўносяць словы Келага пра сапраўдныя мэты перамоў з Мінскам? Як на дзейнасць Офіса і графік сустрэч Ціханоўскай уплывае Сяргей Ціханоўскі і якая будзе яго роля ў працы Офіса? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з першым дарадцам Святланы Ціханоўскай Франакам Вячоркам у 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.