Канал сувязі: як доўга Лукашэнка здолее быць цікавым для Трампа — эфір

Павел Усаў / Еўрарадыё
Перамовы з Лукашэнкам ЗША вядуць толькі таму, што ён ім цікавы ў якасці канала сувязі з Пуціным. Тое, што адначасова адбываюцца і вызваленні пэўнай колькасці палітвязняў, — гэта пазітыўны, але ўкосны вынік гэтых перамоў. Такое прызнанне зрабіў Спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Кіт Келаг падчас удзелу ў Варшаўскай канферэнцыі па бяспецы. У той жа час адкрыць свой перамоўны трэк, каб вызваліць важных для Польшчы палітвязняў, у Варшавы не атрымліваецца. А Еўропа распачынаць будзь-якія перамовы з Лукашэнкам не выказвае жаданне.
Што ў пытанні вызвалення палітвязняў мяняе прызнанне Келага і ці варта разлічваць на працяг гэтага працэсу? Чаму ў Варшавы не атрымліваецца вызваліць “сваіх” (як мінімум) людзей з лукашэнкаўскіх турмаў і чым Лукашэнка расплаціўся за адкрыццё Польшчай мяжы з Беларуссю? Ці ёсць сэнс падводзіць вынік 100 дзён Сяргея Ціханоўскага на свабодзе і ці гатовая Польшча да гібрыднай вайны з Расіяй? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым у 12:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.