Старшыні Вярхоўнай рады Украіны падарылі каляндар пра загінулых беларусаў
Руслан Стэфанчук / facebook.com/stefanchuk.official/
Старшыні Вярхоўнай рады Украіны Руслану Стэфанчуку падарылі каляндар з партрэтамі загінулых беларускіх добраахвотнікаў. Аляксей Францкевіч запрасіў яго ў "Дом Вольнай Беларусі" ў Львове і распавёў пра яго дзейнасць. У ім дзейнічае музей "Вольная Беларусь з Украінай у сэрцы". У экспазіцыі прадстаўленыя матэрыялы пра беларускіх герояў, іх асабістыя рэчы.
"Наш абавязак — зрабіць усё, каб іх [добраахвотнікаў з амаль 60 краін свету] ахвяра прывяла да перамогі", — піша Стэфанчук у Facebook.
Аляксей Францкевіч і Руслан Стэфанчук / t.me/belaruscentrlviv/
Музей у Львове / t.me/belaruscentrlviv/