СК: Амерыканскі вайсковец загінуў у Мінску ў выніку няшчаснага выпадку

СК: Амерыканскі вайсковец загінуў у Мінску ў выніку няшчаснага выпадку

Амерыканскі вайсковец загінуў у Мінску ў выніку няшчаснага выпадку, заявіў Следчы камітэт Беларусі. 36-гадовы Кайл Тэйфэл прыехаў у беларускую сталіцу разам са сваякамі на чэмпіянат па паўэрліфтынгу. Ён загінуў у ноч на 13 чэрвеня — выпаў з акна 10-га паверха гасцініцы “Юбілейная”. Яго цела знайшлі на даху бара. У СМІ была інфармацыя, што перад гэтым у амерыканца здарылася спрэчка ў казіно і ахова вярнула яго ў нумар.

Следчы камітэт інфармуе, што адзін з пастаяльцаў гасцініцы вылез праз акно на вуліцу і зваліўся з парапета 10-га паверха. Балкона ў гэтым нумары не было. Быў апытаны ўвесь персанал, які працаваў у той дзень. Эксперт засведчыў, што смерць мужчыны наступіла ў выніку траўмаў, якія характэрныя для падзення з вышыні. Іншых пашкоджанняў не было выяўлена. Але гэта папярэдняя інфармацыя.

“Атрыманая следствам інфармацыя дазваляе гаварыць пра тое, што гібель мужчыны не ўтрымлівае прыкмет крымінальнага характару і з’яўляецца няшчасным выпадкам”, — заявіў СК Беларусі.