Сіноптыкі: У нядзелю раніцай магчымы туман

Уначы ва ўсходніх раёнах, удзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Раніцай у асобных раёнах магчымы туман. Вецер будзе слабым да ўмеркаванага, у часе навальніцаў парывісты.



Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 8-14 градусаў, па паўднёвым усходзе чакаецца да 17 градусаў цяпла. Удзень будзе ад 21 да 27 градусаў са знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.