Што рабіць, калі не схуднеў да лета, і чаму ўсе чхаюць — зноў вірус? Эфір

Мая Церакулава / Архіў
— У аўтобусе нехта чхнуў або закашляў — няўжо зноў нейкі вірус?
На жаль, але не толькі набраныя за зіму кілаграмы псуюць наш настрой увесну і ўлетку. Яшчэ адна прычына — алергія.
Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, штогод ад сезонных алергій пакутуюць каля 30 тысяч беларусаў — і гэта толькі тыя выпадкі, якія атрымліваецца выявіць.
Многія людзі блытаюць алергічныя рэакцыі з прыкметамі вірусных інфекцый, могуць гадамі займацца бескарысным самалячэннем і не пераставаць задыхацца.
А чым небяспечныя сезонныя алергіі ў дзяцей і дарослых, ці можна ад іх вакцынавацца і як змагацца з сімптомамі? Як звязаныя алергіі і астма? Ці супрацьпаказаныя вакцынацыі ад вірусных інфекцый, калі ў пацыента выявілі алергію на пылок, марскую ваду або сонца? Чаму адны людзі худнеюць да лета, а іншыя набіраюць увесну новыя кілаграмы, і ці ёсць шанец ад іх хутчэй пазбавіцца?
Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з урачом Маяй Церакулавай.
Эфір пачнецца ў 13:00 па Мінску, задавайце пытанні!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.