Што Лукашэнка атрымае за вызваленне з турмаў украінскіх вязняў? Эфір з Магдам

Яўген Магда

Яўген Магда / Еўрарадыё

Цалкам нечакана і без нейкай інфармацыйнай падрыхтоўкі Лукашэнка падпісаў загад аб вызваленні з беларускіх турам больш за тры дзясяткі ўкраінскіх грамадзян. Па часе гэта вызваленне амаль супала з пачаткам вялікай кампаніі па прасоўванні “мірнага плана Трампа па Украіне”. У Вашынгтоне гэтае вызваленне прывіталі, а яшчэ падзякавалі кіраўніку ГУР Украіны Буданаву за садзейнічанне працэсу перамоў і вызвалення. Адметна, што праз некалькі дзён пасля гэтага гучнага вызвалення грамадзян Украіны, у Беларусі на 13 гадоў зняволення асудзілі былога добраахвотніка з Палка Каліноўскага Верамейчыка.

Чаго дамагаецца Лукашэнка вызваленем грамадзян Украіны і” што ён разлічвае атрымаць наўзамен? Ці ёсць шанца ў “мірнага плана Трампа” быць падпісаным і ці далучаць Лукашэнку да перамоў па Украіне? Чаму Украіна не дамагаецца ад Лукашэнкі вызвалення палітвязняў, асуджаных на зняволення за падтрымку Украіны, і як за апошні год змяніліся адносіны да беларусаў ва ўкраінскім грамадстве? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда ў 17:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.