Шасцярых кантралёраў у Мінску асудзілі за незаконныя штрафы
Кантралёры ў Мінску, ілюстрацыйнае фота / Sputnik
У Мінску кантралёры незаконна выпісвалі пасажырам штрафы. Пракуратура адмяніла іх пастановы і запатрабавала выключыць з базы даных звесткі пра адміністрацыйныя правапарушэнні.
Суд Заводскага раёна Мінска вынес прысуды па крымінальных справах шасці кантралёраў пасажырскага транспарту. Іх прызналі вінаватымі ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі (ч. 2 арт. 424 КК).
Выявілася, што кантралёры падрабілі подпісы, каб незаконна прыцягнуць невінаватых людзей да адказнасці за праезд без квіткоў. Агулам на іх рахунку дзесяць незаконных пастановаў аб адміністрацыйных спагнаннях.