Савет пры Пуціне: За ўваходжанне ў Расію галасавалі 15% крымчан
Крым за далучэнне да Расіі фактычна не галасаваў.
Такая заява з'явілася на сайце Савета пры прэзідэнце Расіі па пытаннях развіцця грамадзянскай супольнасці і правоў чалавека.
Праваабаронца Святлана Ганушкіна заявіла ў інтэрв'ю "Каналу 24", што Расія зганьбіла сябе крымскай кампаніяй, перадае "Украінская праўда". Ганушкіна — адна з тых, хто даследаваў крымскія настроі.
Па звестках чальцоў прэзідэнцкага савета, на сакавіцкі рэферэндум аб статусе Аўтаномнай Рэспублікі прыйшлі максімум 30% грамадзян. Толькі палова з іх на рэферэндуме прагаласавалі за далучэнне да Расіі.
Раней Меджліс крымскататарскага народа заяўляў, што сапраўдныя лічбы яўкі на так званы "рэферэндум" і галасоў за ўваходжанне Крыма ў РФ ашаламляльна меншыя за тыя, што абвясціла Расія.