Сацыолагі: Ва ўстановах краіны стала больш хамства

Пра гэта сведчаць дадзеныя сацыялагічнага апытання, праведзенага цэнтрам "Люстэрка-Інфо".


Падчас рэспубліканскага апытання грамадскай думкі, праведзенага вясной, у жыхароў Беларусі пыталіся пра тое, што яны робяць, калі сутыкаюцца ў нейкіх установах з хамствам, абыякавасцю. Аналагічнае апытанне праводзілася ў 2009 годзе. Калі чатыры гады таму 8% рэспандэнтаў сказалі, што не сутыкаліся ва ўстановах з хамствам, то цяпер толькі 6%. Такім чынам, дынаміка невялікая, але негатыўная.


Адносная большасць апытаных грамадзян, сутыкаючыся ў установах з хамствам, спрабуюць абурацца, але "без асаблівых вынікаў". У 2009 годзе такіх было 30%, цяпер ужо 32%.


Не можа не радаваць зафіксаваны факт росту (праўда, толькі на 1%) колькасці рэспандэнтаў, якія змагаюцца з хамствам, адзначае "Ежедневник".
 

Фота — woman.ru