Рэжыму патрэбныя лаяльныя невукі: чым пагражаюць рэпрэсіі ў адукацыі — эфір

Павел Церашковіч / Еўрарадыё
Пасля падзеяў 2020 года лукашэнкаўскі рэжым зразумеў, што апошнім часам мала ўвагі надаваў адукацыі. Дакладней, таму, як там пастаўлены працэс ідэалагічнага “выхавання”. Стала відавочна, што сярод выкладчыкаў, навукоўцаў, экспертнай супольнасці шмат вольнадумства і недастаткова лаяльнасці ў дачыненні да пабудаванага Лукашэнкам рэжыму і да яго самога. Сітуацыю вырашылі змяніць і ўзяць пад кантроль. Не знайшоўшы нічога лепшага, як звярнуцца да рэпрэсій. Якія, як паказвае праведзенае даследаванне, не спыняюцца і сёння.
Ці вядома, як моцна пацярпела адукацыя, навука і экспертная супольнасць за гады рэпрэсій? Ці можна ацаніць шкоду, якая гэтымі дзеяннямі рэжыма была нанесеная акадэмічнай супольнасці? Ці здольныя адмыслоўцы, якія знаходзяцца ў эміграцыі, зрабіць нешта, для кампенсацыі нанесенай рэпрэсіямі шкоды? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кандыдат гістарычных навук, культурны антраполаг, кіраўнік камісіі па адукацыі і навуцы Каардынацыйнай рады Павел Церашковіч у 14:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.