"Зялёныя" патрабуюць павысіць кошт на бензін удвая

Нагодай сталі акцыі "Стоп-бензін", накіраваныя супраць павышэння коштаў на паліва. Беларуская партыя "Зялёныя" ўхваліла акцыі як праяву грамадзянскай самаарганізацыі. Разам з тым "Зялёныя" крытычна ацанілі мэту кампаніі. Па іх словах, з-за нізкіх коштаў узрасце спажыванне бензіну. А гэта, у сваю чаргу, пагоршыць экалагічную сітуацыю.  


У сучасных умовах, лічаць "Зялёныя", трэба адмаўляцца ад лішняй эксплуатацыі машын, ездзіць на роварах і грамадскім транспарце, патрабаваць палёгак для карыстальнікаў электрамабіляў і г.д.


Каб аўтааматары хутчэй усвядомілі небяспеку экалагічнай сітуацыі, "Зялёныя" прапанавалі ўраду павялічыць кошты на бензін — прынамсі ў два разы.