Зміцер Бандарэнка можа стаць у турме інвалідам
"Усё можа скончыцца інваліднай каляскай", - сказала жонка каардынатара"Еўрапейскай Беларусі" Вольга Бандарэнка пасля наведвання мужа ў СІЗА.
"У Зміцера 4 грыжы дыскаў пазваночніка, ушчэмлены 3 спіннамазгавых нерва. Тэрмінова патрэбна аперацыя, інакш ён можа быць абезрухомлены", - паведаміла Вольга Бандарэнка сайту charter97.org. Паводле яе слоў, на просьбы прадаставіць палітвязню неўролага ніхто не рэагуе.
Нагадаем, што давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, каардынатар грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Зміцер Бандарэнка за ўдзел у акцыі 19 снежня быў прысуджаны да 2 гадоў калоніі агульнага рэжыму.