Змітра Бандарэнку, верагодна, завезлі ў турму на вуліцы Валадарскага

Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміла жонка палітыка Вольга. Па яе словах, адвакат палітыка з'ездзіў у СІЗА, дзе яму выпісалі ордар на сустрэчу з Бандарэнкам. 


Нагадаем, сёння зранку палітвязня даставілі ў 5-ю клінічную лякарню Мінску. 26 ліпеня яго мусілі там апераваць. Але ахову напалохала вялікая колькасць людзей, якія прыйшлі да лякарні, каб падтрымаць Бандарэнку. Таму невядомыя людзі ў цывільным вывезлі палітвязня з лякарні. 


Бандарэнка асуджаны на два гады пазбаўлення волі па "справе 19 снежня". За кратамі ў яго рэзка пагоршала здароўе.