Жыхарка Мазыра прадавала беларусак у расійскае рабства

За лета 2007 года жанчына здолела прадаць шэсць жанчын. Усе яны аказвалі сэксуальныя паслугі ў Расіі, паведамляе БелТА. Некаторыя ахвяры на працягу года былі ў рабстве, іншым удалося збегчы дзякуючы дапамозе кліентаў.

Мазырскі суд, які разглядаў справу, пастанавіў не толькі пазбавіць жанчыну свабоды, але і канфіскаваць усю яе маёмасць.