Журналісткі Дарашкевіч і Козлік правялі ноч у Савецкім РУУС

Як паведамляе журналіст Еўрарадыё Алесь Пілецкі, каля 10 гадзін раніцы дзяўчат вывезлі з пастарунку. Хутчэй за ўсё, іх даставяць у суд Савецкага раёна. Праўда, калегі не выключаюць, што дзяўчат могуць даставіць і ў гарадскі суд.

Нагадаем, што іх затрымалі падчас фотасесіі з плюшавым мядзведзікам. Фатографа Юлію Дарашкевіч і журналістку "Комсомольской правды" Ірыну Козлік вінавацяць у незаконым пікетаванні. Дзяўчатам пагражае штраф альбо арышт.

На фота kp.by — Ірына Козлік