Заключныя словы пракурора і адвакатаў на судзе па тэракце

Абвінаваўца лічыць віну Канавалава і Кавалёва цалкам даказанай і патрабуе для іх смяротнага пакарання за тэракты ў Мінску ў 2008 і 2011 гадах, а таксама за тэракты ў Віцебску.

Адвакат Дзмітрыя Канавалава Дзмітрый Лепрэтар лічыць недаказанай віну свайго падабароннага па ранніх справы і па выбухах у Віцебску ў верасні 2005 года. Матывуючы тым, што паказанні сведкаў супярэчлівыя, дакладная дата здзяйснення выбухаў не ўстаноўленая, пацярпелых няма і памер шкоды не высветлены ён просіць суд апраўдаць свайго падабароннага.

 

 таксама звяртаецца да суда з просьбай не прыслухвацца да паказанняў Кавалёва, у якіх той абвінавачвае свайго сябра Канавалава ў здзяйсненні тэрактаў. Маўляў, нават настаўніца Уладзіслава лічыць яго хлусам. І звяртае ўвагу суда на тое, што смяротнае пакаранне ў нашай краіне — часовая мера.

Адвакат Уладзіслава Кавалёва Станіслаў Абразей асаблівую ўвагу звяртае на запіс з камер відэаназірання з мінскага метро. На яго думку, там прысутнічае факт мантажу. да таго ж, адвакат сцвярджае, што чалавек з відэазапісу і Дзмітрый Канавалаў — зусім розныя па камплекцыі і росце людзі. Паводле яго словаў, следства даказала толькі, што выбух у метро быў, а яго падабароннага клічуць Уладзіслаў Кавалёў. І дадае: "Калі б не прызнаўчыя паказанні Канавалава, то ў суда нічога супраць хлопцаў не было б". У выніку адвакат просіць суд прызнаць невінаватымі абодвух абвінавачаных у тым, што ім інкрымінуюць.

Прысуд Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву суд абвесціць 30 лістапада.

Фота: bymedia.net