За тры месяцы 120 кіроўцаў паўторна злавілі за рулём нападпітку

Вось што распавялі Еўрарадыё ў прэс-службе ДАІ:

“18.13, частка 4 [Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях ― Еўрарадыё]. Гэта паўторнае перавышэнне хуткасці. За 2011 год ― 4 тысячы 621 парушэнне. Сёлета са студзеня па сакавік ― 1 тысяча 535 чалавек.

Кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення ― 317 артыкул Крымінальнага кодэкса, частка 1. Гэта ўжо называецца злачынствам. За мінулы год ― 673 парушэнні, за 3 месяцы 2012 года ― 120”.

Мяркуючы па статыстыцы, кіроўцаў, якія сёлета паўторна перавысяць хуткасць, можа атрымацца на 1,5 тысячы больш, чым летась. Гэта тлумачыцца параўнальна мягкім пакараннем, прадугледжаным за парушэнне часткі 4 артыкула 18.13. На кіроўцаў, якія паўторна перавышаюць хуткасць, накладаецца штраф ад 500 тысяч да 1,5 млн рублёў.

Фота — bymedia.net