За 20 гадоў насельніцтва Украіны скарацілася на 6 мільёнаў

Па стане на 1 ліпеня ва Украіне пражывала 46 мільёнаў чалавек. На 6 мільёнаў менш, чым 20 гадоў таму, паведамляе агенцтва УНІАН. Дэмографы тлумачаць такое рэзкае зніжэнне двума фактарамі: эміграцыяй і натуральнымі стратамі.