Янукевіч і Кастусёў наведалі Севярынца

 Лідары Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і Рыгор Кастусёў разам з двума сябрамі ўправы партыі 16 кастрычніка наведалі сустаршыню аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Паўла Севярынца, які знаходзіцца на "хіміі" ў спецкамендатуры ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну.

Таксама Паўла Севярынца наведалі маці палітыка, каардынатарка БХД па Віцебскай вобласці Тацяна Севярынец і сустаршыня БХД Георгі Дзмітрук. Да іх далучыўся пружанскі каардынатар БХД Уладзімір Бацоха, паведамляе сайт bchd.info.