Як выглядае Купалаўскі тэатр падчас рэканструкцыі (фотарэпартаж)
Еўрарадыё трапіла за будаўнічую агароджу.
Летам 2010 году пачалася рэканструкцыя Купалаўскага тэатра. Яна разлічаная на два гады. У выніку будынак зменіцца не толькі звонку, але і ўнутры. Прычым новым выгляд будынка пасля рамонту можна будзе назваць з вялікай нацяжкай – ён атрымае першапачатковы выгляд. Іншымі словамі, Купалаўскі тэатр стане такім, якім яго некалі спраектаваў і пабудаваў архітэктар Казлоўскі.
Той выгляд, які тэатр меў да 2010 году, ён набыў толькі ў шасцідзесятых. Да гэтага будынак Купалаўскага быў меншым, але разам з тым больш вытанчаным і куртуазным.

Цяпер тэатр нагадвае раскіданае гняздо. Навокал яго будаўнічыя краны, а парадных дзвярэй увогуле няма — па пераходах вольна гуляе вецер.


Самыя значныя змены чакаюцца ў тэатральнай зале. Падлога будзе ўздымацца да ўзроўню сцэны. Акрамя гэтага паміж шэрагамі крэслаў стане больш прасторна. Колькасць месцаў паменшыцца з 523 да 400. Гэта не толькі верне залі гістарычнае аблічча, але і будзе адпавядаць усім нормам пажарнай бяспекі.




У калідорах Купалаўскага зараз вецер. А на сценах ужо пачалі з'яўляцца графіці.

Тут раней быў галоўны ўваход у тэатр.


Вось так будзе выглядаць тэатр пасля рэканструкцыі.

А вось так выглядаў Купалаўскі на пачатку мінулага стагоддзя.