Вёска Гершоны пад Брэстам апынулася на мяжы экалагічнага бедства

Як перадае тэлеканал СТВ, нафтапрадукты са старой заправачнай станцыі праліваюцца на зямлю, трапляюць у грунтовыя воды, а потым у калодзежы.

Мясцовыя жыхары скардзяцца, што вадой немагчыма нават мыць бялізну — яна становіцца жоўтай.

Брэсцкая санстанцыя ўзяла пробы вады на аналізы, але пакуль што вынікаў няма. Тым часам мясцовае кіраўніцтва абяцае прыбраць старую заправачную станцыю на працягу года.