Вярхоўны суд сёння вынесе рашэнне па скарзе “Гавары праўду!”

Учора ў Вярхоўным судзе адбылося паседжанне па яе разглядзе. Пасля паседжання лідар кампаніі Уладзімір Някляеў выказаў меркаванне, што “Гавары праўду!” адмовяць у задавальненні скаргі. Але пры гэтым ён падкрэсліў, што кампанія гатовая зрабіць і трэцюю спробу легалізавацца. Палітык абяцае выправіць усе памылкі, пра якія заяўляе Мінюст, перадае БелаПАН.

Нагадаю, што спробы зарэгістравацца “Гавары праўду!” рабіла ў лістападзе 2010 і ў чэрвені 2011 года.