Вячаслаў Дыянаў: Першы этап “маўклівай рэвалюцыі” праваліўся
Аб гэтым адзін з ініцыятараў “Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі” заявіў у інтэрв’ю агенцтву БелаПАН.
На думку Дыянава, акцыя правалілася па аб'ектыўных прычынах праз неаднароднасць удзельнікаў. Ён зазначыў, што ля трыбуны з Лукашэнкам было вельмі шмат людзей, якія не маглі падтрымаць пратэстантаў – сяброў БРСМ, курсантаў. Актывіст заклікаў прытрымлівацца раней абранай стратэгіі.
Нагадаем, што напярэдадні 3 ліпеня ў сацсетках з’явіўся план дзеянняў падчас святкавання Дня незалежнасці. У прыватнасці, падчас выступу Лукашэнкі з трыбуны, удзельнікі “маўклівай рэвалюцыі” павінны былі гучна пляскаць у ладкі і заглушыць словы кіраўніка краіны.