Вобшук у кватэры Яўгена Ліпковіча

Ператрус пачаўся прыкладна ў 17:20. Па словах відавочцаў, ён праходзіць вельмі карэктна: ні "маскі-шоў", ні аўтаматаў у кватэры Яўгена Ліпковіча няма.

Вобшук праводзяць міліцыянты. Яўген Ліпковіч добраахвотна "здаў" ім свой кампутар. Ён патлумачыў, што той не з'яўляўся інструментам, з дапамогай якога было здзейсненае злачынства. Але кампутар усё роўна забралі.

Як паведаміла ў эфіры Еўрарадыё Дар'я Каткоўская, якая прысутнічала пры ператрусе ў якасці панятой, дачка Яўгена Ліпковіча ў часе вобшука была ў сяброў і таму не перанесла псіхалагічнага стрэсу.