Віцебскі суд не хоча ацэньваць міліцыю і ЖКГ

Яны абскарджвалі дзеянні адміністрацыі Чыгуначнага раёну, якая ад пачатку года не дазваляе прадстаўнікам апазіцыі правесці ні адну вулічную акцыю. Суддзя Алена Грабянчук пакінула скаргу без задавальнення. Яна заявіла, што чыноўнікі выконвалі рашэнне гарвыканкаму №881 пра парадак падачы заявак на акцыі.

Суд адмовіўся даваць ацэнку дзеянням міліцыі, ЖКГ і “Хуткай дапамогі”, якія пад рознымі нагодамі адмаўляліся заключаць дамовы на абслугоўванне апазіцыйных вулічных акцыі і тым самым рабілі немагчымым атрымаць дазвол на іх правядзенне. Актывісты мусяць абскарджваць дзеянні кожнай з гэтых арганізацый асобна.