Віктара Івашкевіча судзяць за заклікі да эканамічных санкцыяў (фота)

Падставай для пазову стала тое, што Івашкевіч заклікаў еўрапейскія кампаніі байкатаваць беларускія нафтапрадукты. Цыбліенка хоча спагнаць з Івашкевіча 500 тысяч рублёў маральнай кампенсацыі, а таксама, каб ён адклікаў свае заклікі і больш ніколі іх не рабіў.

Перад пачаткам працэсу каля суда адбылася міні-дэманстрацыя. Супрацоўнікі афіцыйнай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі сталі з расцяжкамі "Мы супраць эканамічных санкцый!", "Марына, мы з табой". У акцыі ўдзельнічала пару дзясяткаў чалавек. Івашкевіч жа на суд прыбыў адзін. Размаўляць з ім да пачатку суда мазырчанка адмовілася. 

Марына Цыбліенка выходзіць з суда падчас перапынку.

Як паведаміла Цыбліенка ў судзе, заклікі Івашкевіча выклікалі ў яе вялікі стрэс: "Я ўжо ня ўпэўненая ў заўтрашнім дні. А раптам з-за санкцыяў я страчу працу? У мяне ўзняўся ціск, пачаліся неўрозы".

"Група падтрымкі" Цыбліенкі.

У 13 гадзінаў у судзе абвешчаны перапынак. А 15-й суддзя абвесціць прысуд.

Падтрымаць Марыну Цыбліенку на суд прыехаў і яе муж.

"Група падтрымкі" арганізавана прыехала на зялёным мікрааўтобусе. Разам са сваім аператарам.

Віктар Івашкевіч.