Усіх гледачоў парада знялі на відэа
У Мінску ў раёне правядзення параду з нагоды Дня незалежнасці 3 ліпеня былі прынятыя павышаныя меры бяспекі.
Усіх людзей, якія прыйшлі да месца правядзення парада, старанна правяралі і здымалі на відэа, паведамляе БелаПАН.
Першы кардон ачаплення з металадэтэктарамі быў размешчаны прыкладна на адлегласці 300 метраў ад перакрыжавання Машэрава і Пераможцаў. У людзей правяралі сумкі, здымалі іх на відэакамеру. За другі кардон прапускалі па адмысловых прапусках.
Нагадаем таксама, што паводле менскай міліцыі, сведкамі святочнага параду сталі 150 тысяч чалавек.