Урад уступіў ў перапіску з віцебскім аргкамітэтам Народнага сходу

У ім паведамляецца, што патрабаванні рэзалюцыі сходу перанакіраваныя ў адказаныя міністэрствы ў залежнасці ад характару пытання.
Ірына Яскевіч прызналася Еўрарадыё, што ліст ад Савету Міністраў быў для ее неспадзяванкай: “То казалі, што сход нелігітымны, а тут во — ліст напісалі...”.
Дарэчы, галоўным палітычным патрабаваннем на Народным сходзе ў Віцебску было патрабаванне аб адстаўцы ўраду.