Украінцы пачалі кампанію за адкрыты ўезд у Беларусь

Падставай для выправаджэння з'яўляецца тое, што прозвішча чалавека знаходзіцца ў нейкіх спісах "неўяздных".

"Любы грамадзянін Украіны, які едзе ў госці да сваякоў ці, напрыклад, да партнёраў па бізнесу ў Беларусь, можа патрапіць у сітуацыю, калі яго проста паварочваюць на мяжы. І матывуецца гэта нібыта знаходжаннем у спісах "неўяздных". Пры гэтым невядома, хто ўносіць людзей у гэтыя спісы, на якой падставе яны туды трапляюць. Таксама незразумела, як можна абскардзіць такое рашэнне. Грамадзяне Украіны ўжо сутыкаліся з гэтай сітуацыяй", - тлумачыць Марына Цапок, адзін з каардынатараў Кіеўскага інфармацыйнага цэнтра Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, які выступіў ініцыятарам кампаніі.

У рамках кампаніі грамадзяне Украіны буду слаць лісты-звароты ў Міністэрства замежных спраў Украіны і ў Пасольства Рэспублікі Беларусь ва Ўкраіне.

"Мы заклікалі украінцаў высвятляць, ці існуюць гэтыя спісы і не ці знаходзяцца яны ў гэтых спісах, паколькі праблема можа закрануць любога чалавека", - удакладніла Марына Цапок.

Актывісты адзначаюць, што кампанія будзе міжнароднай. У яе ўключацца Расія і іншыя краіны СНД, з якімі ўстаноўлены бязвізавы рэжым ўезду ў Беларусь, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".