Удзельнікам Варшаўскага гей-параду шэнгенскія візы дадуць бясплатна
Польшча выдасць бясплатныя шэнгенскія візы беларусам, украінцам і расіянам з нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыяй.
Гэта тычыцца тых грамадзянаў, якія захочуць прыняць удзел у Варшаўскім гей-парадзе. Такое рашэнне прыняло міністэрстве замежных справаў Польшчы, паведамляе "ТурНавигатор".
Арганізатары мерапрыемства задаволеныя ініцыятывай свайго ўрада. Яны лічаць, што дзякуючы гэтай меры змогуць прыцягнуць на гей-парад дадаткова некалькі соцень чалавек з краін, якія не ўваходзяць у ЕС.
Варшаўскі гей-парад адбудзецца 11 чэрвеня 2011 гады. Нагадаем, што польская шэнгенская віза для беларусаў каштуе 60 еўра.