У Windows Phone 8 будзе беларускамоўны інтэрфейс? (відэа)
На прэзентацыі новай мабільнай аперацыйнай сістэмы прадстаўнікі Microsoft заявілі пра падтрымку 50 моваў.
Праўда, пакуль амерыканская карпарацыя не прыводзіць поўны спіс.
Беларускую мову ў роліку прэзентацыі заўважыў чытач мікраблога Onliner.by пад нікам @Dima_H.
На YouTube сапраўды ёсць ролік пад назвай Microsoft Windows Phone 8 Official Commercial. Там насамрэч мільгае кадр з беларускай мовай (на 23-й секундзе). Пры гэтым варта адзначыць вельмі нізкую якасць відэа: не выключана, што гэта аматарскі рэндар.
Ролік на YouTube загрузіў 28-гадовы карыстальнік CN9999 з Кітая. Агулам ён змясціў на сваім канале 14 ролікаў, вялікая частка якіх — агляды рэальных смартфонаў.