У Варшаве сёння пачынаецца саміт краін Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы

Амерыканскі лідэр прыбудзе ў Варшаву сёння ўвечары і павітае ўдзельнікаў саміту.  Ён таксама правядзе перамовы з польскім прэзідэнтам Браніславам Камароўскім. Будзе абмяркоўвацца сумесная праца Польшчы і ЗША ў Афганістане, а таксама далейшае супрацоўніцтва ў рамках НАТА.

Адной з галоўных тэмаў гэтых перамоваў стане дэмакратызацыя ў Беларусі, а таксама становішча ў краінах Паўночнай Афрыкі.

Фота: gettyimages.com