У Слоніме дэмантавалі адзін з чатырох помнікаў Леніна (фота)
Бюст правадыра рэвалюцыі знаходзіўся каля аўтарамонтнага заводу.
Як паведамляе "Газета Слонімская", дэмантаж праведзены са згоды аддзелаў архітэктуры, культуры ды ідэалогіі мясцовага выканкама. Бюст прыбралі ў рамках добраўпарадкавання горада.
Далейшы лёс бюста будзе вырашаць улада. Сам ён цяпер перавезены на захоўванне.

Фота: "Газета Слонімская"