У сераду па ўсёй Беларусі затрымалі 100 “маўчуноў”

Частка затрыманых, у тым ліку журналісты, адпушчаная, паведамляе БелаПАН. На іншых складзеныя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні. У Мінску, паводле інфармацыі праваабаронцаў, затрыманых даставілі на Акрэсціна, дзе яны будуць чакаць суда.

Нагадаем, што 13 ліпеня ў Беларусі прайшла чарговая “акцыя маўчання”. У сталіцы месцам збору былі прызначаныя буйныя гандлёвыя цэнтры, у рэгіёнах – цэнтральныя плошчы. На гэты раз у акцыях пратэсту ўзяло ўдзел значна менш людзей, чым тыдзень таму.